БелДУТ на міжнародным Форуме «ПраРовар»


25-27 кастрычніка 2019 года у Гомелі праходзіць форум «ПраРовар», які арганізаваны Мінскім веласіпедным таварыствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў у рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Садзейнічаў правядзенню велафоруму Гомельскі аблвыканкам пры актыўным удзеле абласнога грамадскага аб’яднання «Велагомель». Ён сабраў усіх, хто зацікаўлены ў развіцці веласіпеднага руху ў Беларусі: гарадскія ўлады, актывістаў з розных гарадоў, праекціроўшчыкаў і экспертаў.

3

З прывітальным словам на адкрыцці форуму выступіў старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, які згадаў пра важнасць актыўнасці ўсіх арганізацый, якія адказныя за стварэнне ў Гомелі веласеткі: «Дзесьці гэта будзе велапаласа, дзесьці веладарожка, а дзесьці сумешчаны рух з аўтамабілямі. Галоўнае, каб гэтая сетка нідзе не перарывалася, і ёю маглі скарыстацца ўсе веласіпедысты, не баючыся за сваё жыццё».

Мерапрыемства стала эфектыўнай пляцоўкай для абмену досведам і пошуку новых рашэнняў у развіцці веласіпеднага руху на гарадскім і нацыянальным узроўнях.

Паколькі форум праходзіць у Гомелі, то асаблівая ўвага была нададзена развіццю роварнага руху ў нашым горадзе.

І ў якасці экспертаў па бяспецы і арганізацыі дарожнага руху з удзелам веласіпедыстаў выступілі з дакладамі выкладчыкі БелДУТ:

Сяргей Уладзіміравіч СКІРКОЎСКІ, канд. тэхн. навук, дацэнт кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам»,

Ала Браніславаўна НЯЎЗОРАВА, д. т. н., прафесар кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы на тэму «Прадухіленне ўзнікнення канфліктных сітуацый на дарозе на стадыі праектавання гарадской велаінфраструктуры»

і старшы выкладчык кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» Сяргей Леанідавіч ЛАПСКІ на тэму «Аналіз аварыйнасці з удзелам веласіпедыстаў у г. Гомелі за 2014-2018 гг.».

2
Svidetelstvo izgotovitelya
2
Svidetelstvo izgotovitelya

4

Закранутыя пытанні выклікалі ажыўленую дыскусію ў зале сярод прысутных гасцей. Асабліва, было акцэнтаванае пытанне аб своечасовым праходжанні экспертызы новых праектаў па веларуху ў экспертаў па бяспецы дарожнага руху.

Далей у праграме былі выступленні спецыялістаў, круглыя сталы, майстар-класы і воркшопы.

Акрамя асноўнай тэмы былі закранутыя пытанні ўрбаністыкі і фармавання экалагічна сябравітага ладу жыцця, велатурызм, праектаванне гарадоў, папулярызацыя язды на ровары, магчымасці для бізнесу. Разам з беларускімі экспертамі на форуме выступілі калегі з Кіева і Жытоміра, а таксама прэзідэнт Федэрацыі веласіпедыстаў Арменіі. Яны распавядалі аб нацыянальных асаблівасцях арганізацыі гарадской прасторы, прыязнай па адносінах да веласіпедыстаў.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter