Ідуць рэпетыцыі да «А, ну-ка, першакурснік!»...


Ужо 21 лістапада 2019 года ў 16.00 у актавай зале БелДУТ адбудзецца конкурс  «А, ну-ка, першакурснік!». Конкурс, які з нецярпеннем чакае кожны студэнт і выкладчык ВНУ, бо ён сапраўды з году ў год робіцца яркай ноткай восені.

Мы зазірнулі на рэпетыцыі да студэнтаў. Што можам сказаць?

Мяркуючы па тэмах, якія факультэты выбралі ў гэтым годзе, нас чакаюць ўражлівыя выступы! Першакурснікі старанна рыхтуюцца – адточваюць акцёрскае майстэрства, рэпетуюць харэаграфічныя нумары, прымяраюць касцюмы і майструюць дэкарацыі.

2

1

pr1
pr2
pr1
pr2

Асаблівая атмасфера пануе на рэпетыцыях, бо кожны факультэт хоча стаць лепшым і атрымаць запаветную пераходную Вазу пераможцы.

Пажадаем удачы хлопцам ды дзяўчатам, і самае галоўнае – атрымаць драйву ад выступлення!

Анонс конкурсу «А, ну-ка, першакурснік!» - 2019

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter