«Палескія зоры» на аграфестывалі «Дажынкі-2019»


Народны ансамбль танца «Палескія зоры» узяў удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі аграфестывалі «Дажынкі-2019».

1

Цырымонія сёлета праходзіла на дзвюх пляцоўках горада Рэчыцы. Каля 100 хлебаробаў, жывёлаводаў падняліся за заслужанымі ўзнагародамі на сцэну Палаца культуры і тэхнікі «Нафтавік» і Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У вялікую святочную пляцоўку ператварыўся ў гэты дзень райцэнтр Рэчыца. На цэнтральнай плошчы разгарнулася выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, дзе ў тым ліку прадстаўлены ўсе навінкі. Сваю прадукцыю на гандлёвых радах і выставе-дэгустацыі прэзентавалі прадпрыемствы абласнога рэгіёна.

Гасцей свята гасцінна сустракалі і тэматычныя падворкі. Сёлета яны былі падпарадкаваныя агульнай канцэпцыі «Працы і рукі - моцныя зарукi». На падворках распавялі аб асноўных сялянскіх клопатах на працягу года: ад падрыхтоўкі да сяўбы да збору і захоўвання ўраджаю. З лепшымі аграрыямі вобласці пазнаёміла выстава фотаработ.

etf2

1

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter