Абласны этап конкурсу «Студэнт года 2019»
- Апублікавана 01.11.2019 13:38
31 кастрычніка прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года 2019» у ЗЦ «Еўропа». Арганізатарам дадзенага мерапрыемства стаў абласны камітэт ГА «БРСМ».
У ім прынялі ўдзел сем студэнтаў з розных ВНУ Гомельскай вобласці. Усе канкурсанты маюць сярэдні бал у вучобе не ніжэй 8.0, з'яўляюцца пераможцамі прадметных алімпіяд, удзельнікамі навуковых канферэнцый, стыпендыятамі спецыяльных фондаў, а таксама вядуць актыўную грамадскую дзейнасць, як распавялі арганізатары.
Нашу ВНУ прадстаўляў Уладзіслаў Пішчык (факультэт кіравання працэсамі перавозак).
Удзельнікі дэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці і харызму ў чатырох этапах:
- Візітоўка «Аповяд пра сябе».
- Інтэлектуальны конкурс «Галоўныя падзеі года».
- Творчы конкурс «Аб навуцы».
- Відэа-ролік «Я студэнт».
Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і падарункі ад партнёраў. Пераможца абласнога этапу (Дзмітрый Беразоўскі, БТЭУПК) будзе прадстаўляць студэнцкую супольнасць Гомельскай вобласці ў фінале конкурсу ў Мінску.
А спонсар усіх культурна-масавых мерапрыемстваў нашага ўніверсітэта кампанія ТАА Белпрадукт асобна адзначыў выступ Уладзіслава Пішчыка.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter