Спецыяльныя праекты «Мы зрабілі гэта разам!» і «Равеснікі незалежнасці» (відэа)
- Апублікавана 06.11.2019 09:17
Пра тое, чаго дасягнулі сумеснымі намаганнямі людзі Беларусі — у серыях спецыяльнага праекта АТН «Мы зрабілі гэта разам!».
Топ беларускіх дасягненняў за 21 год незалежнасці. Факты, якіх яшчэ няма ў падручніках, у новым цыкле «Мы зрабілі гэта разам!». Аб'екты і арганізацыі, дзякуючы якім наша краіна выйшла на міжнародны ўзровень.
Праект АТН «Равеснікі незалежнасці» — цыкл кароткаметражных ролікаў, прысвечаных 25-годдзю Канстытуцыі і інстытута прэзідэнцтва Беларусі. Аўтары паглядзяць на чвэрцьвяковую гісторыю станаўлення незалежнай дзяржавы вачыма маладых людзей, якія нарадзіліся ў 1994 годзе.
Праект прапануе зазірнуць у недалёкае мінулае, каб паэтапна пазначыць і абмеркаваць асноўныя вехі станаўлення дзяржаўнасці — як пазітыўныя, так і складаныя.
Згодна з канцэпцыяй праекта, дзесяць маладых людзей, кожнаму з якіх па 25 гадоў, даюць інтэрв'ю журналістам, адказваючы на пытанні аб уласным мінулым і тым, як яно звязана з мінулым краіны.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter