Адкрыццё IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы бяспекі на транспарце», прысвечаная 65-годдзю факультэтаў кіравання працэсамі перавозак, механічнага і будаўнічага
- Апублікавана 28.11.2019 21:05
28 лістапада 2019 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту пачала працу IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы бяспекі на транспарце», прысвечаная 65-годдзю факультэтаў кіравання працэсамі перавозак, механічнага і будаўнічага.
Адкрываючы канферэнцыю, да ўдзельнікаў з прывітальнымі словамі звярнуліся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Юрый Іванавіч Кулажанка і начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў.
З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі: Ціхановіч Віктар Вячаслававіч, галоўны рэвізор дарожны па бяспецы руху цягнікоў Беларускай чыгункі; Кулажанка Юрый Іванавіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту; Аганьян Эдуард Сяргеевіч, вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага і канструктарска-тэхналагічнага інстытута рухомага саставу, Расія; Анжэй Масел, намеснік дырэктара Instytut Kolejnictwa, Warszawa, Poland; Ламоцька Дзяніс Віктаравіч, прафесар Украінскага дзяржаўнага ўніверсітэта чыгуначнага транспарту; Кірэеў Віталь Іванавіч, генеральны дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарту «Транстэхніка».
У пленарным пасяджэнні канферэнцыі прынялі ўдзел каля 400 чалавек: з БелДУТ - 290 чалавек, з арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь - 38 чалавек (у тым ліку Беларуская чыгунка - 28 чалавек), іншыя прадпрыемствы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь - 13 чалавек; Расія - 8 чалавек, Украіна - 6 чалавек, Кітай - 7 чалавек, Польшча - 3 чалавекі, Узбекістан - 2 чалавекі, усяго 26 замежных удзельнікаў.
У завяршэнне пленарнага пасяджэння былі падпісаныя тры дамовы аб супрацоўніцтве: навукова-даследчы iнтстытут чыгуначнага транспарту (Варшава, Рэпублiка Польшча), каледж гарадскога чыгуначнага транспарту (Дэянь, КНР) і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку».
У канферэнц-зале начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў уручыў узнагароды Беларускай чыгункі супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Ідзе праца секцый канферэнцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter