Намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь сустрэўся са студэнтамі ўніверсітэта


17 снежня 2019 у рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Традыцыі суверэннай Беларусі» намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Анатольевіч Полудзень правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта.

2

На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік Гомельскай мытні і Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гомельскай вобласці Яшкоў Фелікс Валянцінавіч, а таксама службовыя асобы Гомельскай мытні.

5

Падчас сустрэчы са студэнтамі спецыяльнасці «Мытная справа», механічнага і ваенна-транспартнага факультэтаў Сяргей Анатольевіч адзначыў дасягненні, звычаі і традыцыі, якія склаліся ў сучасным беларускім грамадстве.

3

555
556
555
556

Сяргей Анатольевіч і Фелікс Валянцінавіч падрабязна спыніліся на асноўных традыцыях мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

11

14

Студэнты, у сваю чаргу, цікавіліся асаблівасцямі праходжання службы, мэтамі, задачамі і вынікамі дзейнасці мытных органаў ва ўмовах Еўразійскага эканамічнага саюза, перспектыўнымі напрамкамі ў арганізацыі мытнага кантролю, напрамкамі падтрымкі таленавітай моладзі ў сістэме мытных органаў і інш.

19

Сяргей Анатольевіч павіншаваў студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з надыходзячым Новым годам і адзначыў высокую зацікаўленасць беларускай мытні ў кваліфікаваных маладых кадрах, якія годна будуць абараняць эканамічны суверэнітэт нашай краіны.

На заканчэнне рэктар універсітэта Юрый Іванавіч Кулажэнка ад імя студэнтаў і выкладчыкаў цёпла падзякаваў гасцей за цікавую і змястоўную сустрэчу.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter