Чараўніцтва на Каляды ў Гомельскім дзіцячым доме
- Апублікавана 26.12.2019 11:51
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў 24 снежня 2019 года для ўсіх гасцей адкрыў свае дзверы Гомельскі дзіцячы дом.
Дзеці падрыхтавалі ўсім гасцям конкурс навагодніх малюнкаў, вырабаў і упрыгажэнняў, а яшчэ маляўнічае прадстаўленне. Святочнае мерапрыемства праходзіла ў прыгожым зале, гасцей было шмат і ўсе прынялі ўдзел у навагоднім прадстаўленні нароўні з юнымі артыстамі, якія разыгралі народную казку «Па шчупаковым загадзе». Дзеці – сапраўдныя артысты – пышна справіліся з рэжысёрскай задумай і заслужылі бурныя апладысменты гледачэй. Пасля выступу ўсе вадзілі карагоды і танчылі вакол елкі, сустракалі Дзеда Мароза і запальвалі агеньчыкі на ёлцы.
Ад імя кіраўніцтва універсітэта, супрацоўнікаў і студэнтаў механічнага факультэта мы павіншавалі работнікаў і выхаванцаў Гомельскага дзіцячага дома з надыходзячым Новым годам і Калядамі, уручылі матэрыяльны падарунак на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, перадалі дзецям падарункі, цацкі і яшчэ доўга размаўлялі і гулялі з дзецьмі.
– Тут заўсёды рады сваім верным і правераным сябрам, – не хавае сваіх эмоцый дырэктар дзіцячага дома Марыя Васільеўна Бордак. – Ваша дапамога і сардэчны ўдзел дапамагаюць нам і надаюць веры дзяцям, даюць ім магчымасць дасягнуць большага.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter