Студэнт года 2019 па версіі PTScience
- Апублікавана 10.01.2020 15:33
Студэнт 6 курса завочнага факультэта спецыяльнасці «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту (вагоны)» (вядучы інжынер-механік рухомага саставу Мінскага філіяла РУП «БЕЛМЫТНЯСЭРВІС») Аляксандр Пішчык стаў студэнтам года 2019 па выніках навукова-даследчай дзейнасці за 2019 год па версіі Усерасійскага таварыства навуковых распрацовак PTScience.
Пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Вагоны» С. М. Васільева Аляксандр Пішчык прыняў удзел у пяці Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях і апублікаваў 5 навуковых артыкулаў, а менавіта:
- XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Устойлівае развіццё: рэгіянальныя аспекты» (Брэст) Тэма навуковага артыкула – «Абгрунтаванне масавага прымянення на Беларускай чыгунцы рэфрыжэратарных кантэйнераў (Сarrier)».
- Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфраструктура і эксплуатацыя наземнага транспарту» (Расія, Ніжні Ноўгарад), падрыхтаваны артыкул «Параўнальны аналіз прымянення рэфрыжэратарных секцый і рэфрыжэратарных кантэйнераў».
- Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Малады даследчык: выклікі і перспектывы» (Расія, Масква). Тэма працы – «Абгрунтаванне неабходнасці антыкаразійнай абароны паўвагонаў уласнасці ААТ "Беларуськалій"».
- Навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная навука: праблемы, ідэі, тэндэнцыі» (Сафія, Балгарыя) з тэмай «Аб асаблівасцях мацавання пятнiкаў грузавых вагонаў і мерах па павышэнні надзейнасці іх мацавання».
Дадзеная праца ўдастоена дыплома 1 ступені ў конкурсе «Лепшая навуковая работа» у секцыі «Тэхнічныя навукі». - У рамках IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ПРАБЛЕМЫ БЯСПЕКІ НА ТРАНСПАРЦЕ» (г. Гомель, УА «БелДУТ») апублікаваны артыкул «Меры па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння бяспекі руху рухомага саставу на чыгуначных пераездах Беларускай чыгункі».
Дадзены артыкул ўдастоены дыплома 3 ступені Міжнароднага конкурсу даследчых работ у галіне тэхнічных і фізіка-матэматычных навук Interclover 2019 (20 снежня 2019 года, Ніжні Ноўгарад).
Па выніках конкурсу Interclover 2019 С.М. Васільеву аб'яўлена падзяка.
Акрамя таго, пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Вагоны» П.К. Рудава ў рамках IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ПРАБЛЕМЫ БЯСПЕКІ НА ТРАНСПАРЦЕ» (г. Гомель, УА «БелДУТ») быў апублікаваны навуковы артыкул «Актуальныя пытанні забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у лакаматыўнай, вагоннай і пасажырскай гаспадарках беларускай чыгункі».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter