Чараўніцтва на Каляды ў аддзяленні дзённага і кругласутачнага знаходжання дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў ТЦСАН Чыгуначнага раёна
- Апублікавана 15.01.2020 15:43
Вось і завяршаюцца Навагоднія святы, віншаванні і традыцыйныя сустрэчы ў рамках акцыі «Чараўніцтва на Каляды».
Студэнты факультэтаў ПГБ і ЭТ 10 студзеня 2020 года разам з адказнымі за ідэалагічную і выхаваўчую працу на факультэтах Канавалавай В.М. і Літвіновіч Т.М., а таксама начальнікам аддзела па выхаваўчай працы з моладдзю Галубовіч А.М. наведалі навагодняе мерапрыемства ў аддзяленні дзённага і кругласутачнага знаходжання дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў ТЦСАН Чыгуначнага раёна.
Маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця ўдзельнічалі ў тэатралізаванай пастаноўцы «Шчаўкунок». Яны спявалі, танцавалі, расказвалі вершы, вадзілі карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай. Завяршэннем свята стала ўручэнне падарункаў, прывезеных намі.
Мы перадалi Цэнтру сродкі, сабраныя супрацоўнікамі універсітэта, ПВС і студэнтамі ЭТ факультэта і факультэта ПГБ на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы; канцтавары, мыйныя сродкі, нататнікі, вырабленыя выдавецкім цэнтрам БелДУТа.
Кіраўніцтва цэнтра, выхаванцы і іх бацькі выказалі вялікую ўдзячнасць БелДУТу за неабыякавасць і актыўны ўдзел у стварэнні святочнага настрою.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter