Актыўны ўдзел БелДУТ у прасоўванні экспартнага патэнцыялу


Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту прыняў удзел у Другой Кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг "China International Import Expo 2019", якая адбылася 5-10 лістапада 2019 года ў г. Шанхай (КНР).

З ініцыятывай правядзення міжнароднай выставы імпартных тавараў у мае 2017 году выступіў Старшыня КНР Сі Цзіньпін на форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях» у Пекіне.

У 2019 годзе выстава праводзілася другі раз, арганізатарамі сталі Міністэрства камерцыі КНР і народны ўрад Шанхая. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, члены ўрада дзясяткаў краін. Плошча, на якой былі разгорнутыя экспазіцыі выставы, складала амаль 1,5 млн. кв. м.

Улады Кітая надаюць вялікае значэнне правядзенню імпартнай ЭКСПА з улікам рэалізацыі ў краіне палітыкі па павелічэнні аб'ёмаў імпарту замежных тавараў і паслуг. Гэта першая ў свеце выстава дзяржаўнага значэння на тэму імпарту, мэта якой – стварэнне камфортных умоў для ўсіх краін, асабліва для ўдзельнікаў ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

Беларуская экспазіцыя была прадстаўлена на выставе другі раз запар. У ліку айчынных экспанентаў быў прадстаўлены і БелДУТ - у раздзелах навуковых распрацовак, а таксама транспартных і лагістычных паслуг.

Удзел БелДУТа ў гэткiм маштабным мерапрыемстве было адзначана Дыпломам, які падпісалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы К.В. Руды і Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты У.Я. Улаховіч.

diploma Shanhai

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter