Навукоўцамі не нараджаюцца, імі робяцца
- Апублікавана 22.01.2020 11:37
У цэнтры ўвагі навуковай грамадскасці заўсёды было пытанне аб сувязі навукі з вытворчасцю. І галоўнае, пра што можам упэўнена сказаць: атрыманымі навуковымі вынікамі калектыў універсітэта можа ганарыцца. Спынюся толькі на самых асноўных нашых дасягненнях.
Многія нашыя праекты забяспечваюць розныя патрэбы чыгуначнага транспарту. Так, у навукова-даследчай лабараторыі «Кіраванне перавозачным працэсам» па замове Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь выкананы навукова-даследчыя работы, накіраваныя на даследаванне магчымасцяў пераводу рухомага саставу чыгуначнага транспарту на электрацягу. Выконваецца аналіз асноўных напрамкаў выкарыстання лічбавых тэхналогій у дзейнасці чыгуначнага транспарту, мытных і іншых кантрольных органаў, буйных прадпрыемстваў, у біржавай і дыстрыб’ютарскай практыцы, а таксама фактарны аналіз эфектыўнасці функцыянавання чыгуначнага транспарту і вызначэнне напрамкаў устойлівага развіцця галіны.
Акрамя таго, для Беларускай чыгункі скончана распрацоўка і выканана ўкараненне ў прамысловую эксплуатацыю аўтаматызаванай сістэмы пабудовы энергаэфектыўных графікаў руху цягнікоў і яе інтэграцыя з АС «Графіст».
У навукова-даследчай лабараторыі «Грузавая і камерцыйная работа» (кіраўнік – д.э.н. Елавой І. А.) дапрацавана методыка вызначэння і актуалізацыі кошту паслугі па назапашвання і фармаванні прамых адпраўніцкіх маршрутаў з прыватных парожніх вагонаў на станцыях Беларускай чыгункі. Праведзены аналіз існуючай сістэмы арганізацыі кантэйнерных перавозак на БЧ і выпрацаваны рэкамендацыі па яе ўдасканаленні ў арганізацыйным і тэхналагічным плане з улікам рэалізацыі першага этапу канцэпцыі развіцця кантэйнерных перавозак да 2020 года. Распрацаваны тэхнічныя ўмовы пагрузкі і мацавання грузаў і схемы размяшчэння і мацавання грузаў на адкрытым рухомым саставу для шэрагу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікамі ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу» (загадчык – Канавалаў Я. М.) праведзена тэхнічнае дыягнаставанне 353 пасажырскіх вагонаў з мэтай падаўжэння тэрміну службы і 205 грузавых вагонаў уласнасці Беларускай чыгункі і прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Распрацаваны новыя тэхнічныя рашэнні па ўдасканаленні механазборачных работ пры вырабе і рамонце ролікавых буксаў колавых пар вагонаў.
Выпрабавальным цэнтрам чыгуначнага транспарту (начальнік – д.т.н. Галоўніч А.К.) былі праведзены сертыфікацыйныя выпрабаванні грузавых вагонаў вытворчасці ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», пасажырскіх вагонаў вытворчасці ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» і ЗАТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Гэты цэнтр у адпаведнасці са сваёй вобласцю акрэдытацыі выконвае работы па выпрабаваннях чыгуначнай прадукцыі не толькі для прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, але і для Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана.
Супрацоўнікі ўніверсітэта няспынна ўдзельнічаюць у выкананні праграм Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў у складзе спецыяльных рабочых групаў па правядзенні абследаванняў. У вобласці абследавана 157 аб’ектаў адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, сацыяльнага прызначэння і іншых.
Мацнеюць і развіваюцца міжнародныя сувязі. У межах заключаных дамоваў мы супрацоўнічаем з 69 замежнымі ўніверсітэтамі, навуковымі цэнтрамі і арганізацыямі Кітая, Расіі, Украіны, Польшчы, Азербайджана, Казахстана, Туркменістана, Фінляндыі, Узбекістана, Сербіі, Латвіі, Італіі, Германіі.
У цяперашні час выконваюцца міжнародныя кантракты з прадпрыемствамі і арганізацыямі Украіны, Латвіі, Узбекістана, Казахстана, Расіі, Францыі, Эстоніі, Славакіі, Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Малдовы, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Праводзяцца мерапрыемствы па нарошчванні экспарту работ і паслуг. Плануецца пашырэнне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі Украіны, Прыбалтыкі, Кітая. Створана акрэдытаваная пляцоўка для правядзення выпрабаванняў у Харкаве. Прадугледжваецца стварэнне сумесных выпрабавальных пляцовак у Прыбалтыцы і Кітаі (на поўдні – у г.Гуанжоу, на поўначы – у г. Далянь, падрыхтаваны праекты дамоваў).
Наш стратэгічны кірунак – фармаванне ўніверсітэта мадэлі 4.0. Гэта прадугледжвае стварэнне на нашай базе цэнтраў унікальнай вытворчасці і аказання паслуг. Першым этапам стала арганізацыя ў 2009 годзе выпрабавальнага цэнтра чыгуначнага транспарту і органа сертыфікацыі. На сённяшні дзень ужо 5 лабараторый акрэдытаваныя ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі з уключэннем у рэестр органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый. Вынікі іх дзейнасці прызнаюцца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх краінах ЕАЭС.
Фармаванне ўніверсітэта мадэлі 4.0 – гэта, у першую чаргу, больш эфектыўнае выкарыстанне творчага і навуковага патэнцыялу супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.
Прыемна, што навуковыя дасягненні нашых навукоўцаў атрымліваюць высокую ацэнку. Так, у мінулым годзе распараджэннем Кіраўніка дзяржавы А.Р. Лукашэнка стыпендыі Прэзідэнта былі прызначаныя шэрагу маладых навукоўцаў. У тым ліку:
- прафесару кафедры «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў» Аляксандру Рагачову;
- навуковаму супрацоўніку НДЛ «Грузавая, камерцыйная работа і тарыфы» Яўгену Патылкіну.
Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі на 2020 год прызначаная к.т.н., дацэнту кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка» Марыне Кузняцовай.
Па выніках 2019 года лаўрэатамі прэмій аблвыканкама для падтрымкі найбольш таленавітых маладых навукоўцаў і спецыялістаў сталі 3 супрацоўнікі ўніверсітэта:
- Юлія Захарчук, к.ф.-м.н., дацэнт кафедры «Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі»;
- Анжаліка Еўстраценка, старшы выкладчык кафедры «Архітэктура і будаўніцтва»;
- Ірына Кажэўнікава, вядучы спецыяліст па арганізацыі вучэбнай работы ГЭФ.
Мы ганарымся, што выхоўваем годную змену старэйшаму пакаленню.
Лічбы і факты
Выкананы навукова-даследчыя работы і навукова-тэхнічных паслугі па 820 дагаворах, у тым ліку 130 кантрактаў з прадпрыемствамі і арганізацыямі краін блізкага і далёкага замежжа.
Аб’ём выкананых і прынятых заказчыкам НДР і навукова-тэхнічных паслуг склаў 8,7 млн. рублёў.
У НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» (загадчык – д.т.н. Бачкоў К. А.) выкананы і выконваюцца замежныя кантракты з ТАА «ЛокоТех-Сігнал», ТАА «Кампанія “Стальэнерго”», ТАА «Абсталяванне бяспекі руху», АТ «ІнтехГеоТранс-Юг», ТАА «ЭкспертСтройПроект», ААТ «Навукова-даследчы інстытут аўтаматызацыі і сувязі» (усе – Расія) па ацэнцы функцыянальнай бяспекі абсталявання, экспертызе тэхнічнай дакументацыі і выпрабаванням на бяспеку і электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў.
Праведзена 18 навуковых канферэнцый і семінараў.
Выдадзена больш за 900 навуковых прац, у тым ліку: 10 манаграфіі, 22 вучэбных дапаможнікі з грыфам МО, 313 навуковых артыкула ў часопісах і зборніках навуковых прац, 5 зборнікаў навуковых прац, 4 зборнікі матэрыялаў канферэнцый, атрымана 5 патэнтаў.
Па выніках сумеснага конкурсу з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў «БРФФД–РФФД М 2019» атрыманы грант калектывам маладых навукоўцаў універсітэта.
У аспірантуры па 9 спецыяльнасцях навучаецца 49 чалавек, а таксама падрыхтоўку ў дактарантуры па форме суіскальніцтва праходзяць 4 чалавекі. У 2019 годзе выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі, атрыманы атэстат прафесара і атэстат дацэнта.
Навукоўцамі ўніверсітэта выконваліся 3 заданні па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў «Фізічнае матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі» і «Механіка, металургія, дыягностыка ў машынабудаванні», 3 праекты, якія фінансуюцца Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.
прарэктар навуковай рабоце, к. т. н.
Аляксандр ЕРАФЕЕЎ