Жывы дыялог. Сустрэча са старшынёй Дзяржстандарту
- Апублікавана 24.01.2020 16:29
Сустрэча калектыву БелДУТ са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Татарыцкім Валянцінам Баляслававічам адбылася 24 студзеня 24 января 2020 года.
Валянцін Баляслававіч распавёў аб асноўных задачах, якія рэалізуюцца Цэнтральным апаратам і арганізацыяй Дзяржстандарту. Гэта не толькі павышэнне бяспекі, якасці, канкурэнтаздольнасці прадукцыі і абарона інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў, але і нагляд у будаўніцтве, арганізацыя і каардынацыя работ па міжнародным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь у сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, метралогіі, акрэдытацыі, эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў і іншае. Ён падкрэсліў, што асноўныя намаганні ў галіне тэхнічнага нармавання ў цяперашні час сканцэнтраваны на развіцці сістэмы тэхнічнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе
.
Сустрэча прайшла ў выглядзе дынамічнага і прадуктыўнага дыялогу. Навукоўцы, кіраўнікі і супрацоўнікі навуковых арганізацый БелДУТ, а таксама студэнты задавалі пытанні, вырашэнне якіх – гэта чарговы крок у развіцці навуковага патэнцыялу і фармаванні канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі Дзяржстандарту і ўніверсітэта.
Усе пытанні і прапановы - аб конкурсе паміж акрэдытаванымі навукова - даследчымі лабараторыямі ВНУ, аб спрашчэнні працэдуры акрэдытацыі НДЛ, аб магчымасці ўніфікацыі расійскіх і беларускіх стандартаў і рэестраў, аб адрозненні сучасных тэхнічных умоў і ДСТаў савецкіх часоў, аб доступе да электронных версій стандартаў для студэнтаў і навукоўцаў і аб тым, ці можа студэнт нашага ўніверсітэта працаўладкавацца ў арганізацыю Дзяржстандарту, - атрымалі падрабязны адказ, станоўчы водгук і гатоўнасць да супрацоўніцтва і рэалізацыі прапановаў.
У завяршэнне сустрэчы старшыня Дзяржстандарту ўручыў сертыфікат на праграмны комплекс тэставання прафесійных якасцяў вадзіцеля «MELETI» для студэнтаў нашага ўніверсітэта з пажаданнямі актыўнага развіцця навуковага патэнцыялу.
Пасля заканчэння сустрэчы прадстаўнікі Дзяржстандарту наведалі навукова-даследчыя лабараторыі і цэнтры:
- Выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту БелДУТа.
Аддзел экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце
- Лабараторыя «Аўтаматыка і тэлемеханіка на перагонах»