Дзень адчыненых дзвярэй факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»
- Апублікавана 26.01.2020 18:32
Дзень адчыненых дзвярэй факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» прайшоў 25 студзеня 2020 года.
Будучыя інжынеры-будаўнікі і архітэктары сабраліся ў гэты суботні дзень у нашым гасцінным універсітэце.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў дэкан факультэта ПГБ кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ташкiнаў Анатоль Германовіч.
Ён расказаў прысутным аб традыцыях свайго факультэта, пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка.
Асаблівую ўвагу Анатоль Германовіч надаў сістэме ўзаемадзеяння факультэта з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.
Вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч праінфармаваў прысутных пра асаблівасці прыёмнай кампаніі 2020 года.
Ён звярнуў увагу будучых абітурыентаў на асаблівасці разліку агульнай сумы балаў абітурыентаў спецыяльнасці «Архітэктура», а таксама арганізацыю прыёму дакументаў на агульны конкурс па групе спецыяльнасцяў.
Прэзентацыю спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» прадставіла старшы выкладчык кафедры «Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі» Бяспалава Марына Вячаславаўна.
Дзеці прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Знаёмы незнаёмец» з выкарыстаннем калекцый мінералаў, у працэсе якой яны азнаёміліся з цікавымі фактамі аб мінералах і іх выкарыстанні ў будаўніцтве.
Аб спецыяльнасці «Архітэктура» абітурыентам распавялі старшыя выкладчыкі кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» Міхальцова Ірына Віктараўна і Ціткова Таццяна Сяргееўна.
Прэзентацыя «Кампутарныя тэхналогіі ў стварэнні архітэктурных праектаў» прадэманстравала спецыфіку працы сучаснага архітэктара. Старшакласнікі прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе «Кампазіцыйнае мадэляванне жылога квартала». Абітурыенты змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў стварэнні плоскасцевай кампазіцыі з простых геаметрычных фігур.
Выставу макетаў «Макетаванне ў навучальным працэсе» прадставіла старшы выкладчык Шышына Алена Міхайлаўна.
Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі студэнты 5 курса факультэта ПГБ: Сілівончык В., Аляксеенка В., Макаранка І., Арлоў У. і Пугач І.
Будучыя абітурыенты і іх бацькі падзякавалі арганізатарам за праведзенае мерапрыемства і выказалі надзею, што ўжо восенню гэтага года стануць студэнтамі факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.
Вядучы спецыяліст
па прафарыентацыйнай
рабоце Яфрэмаў Я.В.
Фота Яфрэмаў Я.В.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter