Візіт начальніка ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 29.01.2020 09:29
У рамках рабочай паездкі з мэтай праверкі жыццядзейнасці і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ваенна-транспартнага факультэта 28 студзеня 2020 года начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Слуцкі Ігар Пятровіч прыняў удзел у справаздачна-выбарным афіцэрскім сходзе ваенна-транспартнага факультэта за перыяд са студзеня 2018 па студзень 2020 года.
У сваім выступе палкоўнік Слуцкі Ігар Пятровіч падвёў вынікі дзейнасці афіцэрскага калектыву факультэта за справаздачны перыяд, адзначыўшы дасягнутыя вынікі, вызначыў асноўныя напрамкі дзейнасці афіцэрскага сходу, акцэнтаваўшы ўвагу афіцэраў на згуртаванасць і ініцыятыву ў іх рэалізацыі.
У ходзе сустрэчы з курсантамі факультэта начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, адзначнасць у вучобе і высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці ад імя Міністра абароны Рэспублікі Беларусь уручыў гадзіннiк курсанту вучэбнай групы ВТ-41 радавому Калеевой Паўлу Аляксандравічу.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter