Пінск – моладзевая сталіца Беларусі 2020 года


Пінск – моладзевая сталіца Беларусі 2020 года.

У сувязі з гэтым з 29 па 31 студзеня ў горадзе Пінску студэнты БелДУТа наведалі рэспубліканскае свята «Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020", у якім прынялi удзел каля 500 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны.

1

2

Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту прадставілі прарэктар па выхаваўчай рабоце Чаянкова Галіна Міхайлаўна, старшыня студсавета універсітэта Пішчык Уладзіслаў, студэнты Лось Ігар, Воінава Юлія, Гатальскі Арцём.

3

4

Студэнты прынялі ўдзел у майстар-класе па спартыўных гульнях Петанка і Бочча, паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу і ўскладаннi кветак да мемарыяльнага комплексу вызваліцелям Пінска, а таксама паглядзелі цырымонію адкрыцця рэспубліканскага свята "Пінск – Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020»!

8
8

Пасля гэтага яны разыйшлiся на розныя пляцоўкі. Так Уладзіслаў Пішчык прыняў удзел у пасяджэнні Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, Ігар Лось – у інтэрнэт-трэнінгу «У аб'ектыве моладзь», Юлія Воінава – у інтэрактыўнай прэзентацыi дзейнасці Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра і арганізацыi валанцёрскага руху.

9

10

Таксама Уладзіслаў Пішчык прыняў удзел у сустрэчы з Міністрам адукацыі з маладымі лідэрамi, якая адбылася 31 студзеня.

11

12

Усе мерапрыемствы надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў, бо гэта была маляўнічая і незабыўная падзея.

8
8

фота СБ

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter