У добры шлях, інжынеры!


Апошнія тыдні студзеня для студэнтаў пятага курса спецыяльнасці 1-37 02 03 «Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання» выдаліся надзвычайна гарачымі, нягледзячы на пануючую за акном зіму.

8

Апошняя падрыхтоўка, і вось яна – кульмінацыя ўсяго працэсу навучання – абарона дыпломных праектаў. А ўжо 31 студзеня 2020 года іх чакала дастойная ўзнагарода – адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

99

8

Дыплом інжынера-механіка ў гэтым годзе атрымалі 18 маладых спецыялістаў, якія прайшлі навучанне на працягу чатырох з паловай гадоў. Лепшым студэнтам таксама былі ўручаны ганаровыя граматы і падзячныя лісты бацькам.

З пажаданнямі добрага жыццёвага шляху да выпускнікоў звярнуліся першы прарэктар БелДУТа Самадум Юрый Генадзевіч, дэкан механічнага факультэта Пуцята Артур Уладзіміравіч, загадчык кафедры «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны» Даўгяла Уладзімір Аляксандравіч, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры.

У адрас новаспечаных спецыялістаў гучалі пажаданні не губляць сувязі з універсітэтам, не спыняцца на дасягнутым, працягваць адукацыю ў магістратуры, аспірантуры.

8

З важнымі сказанымі на дарогу словамі для выпускнікоў, якія скончылі курсы падрыхтоўкі афіцэраў запасу, выступіў намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта па ідэалагічнай працы, падпалкоўнік Маруняк Ігар Георгіевіч.

8

Удачы вам, выпускнікі. У добры шлях.

104

 

Больш фатаграфій у фотагалерэі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter