ВТФ на будаўніцтве маста праз Днепр


17 студзеня 2020 года быў праведзены занятак з асабовым саставам ваенна-транспартнага факультэта і транспартных войскаў па нарухоўцы і апусканню ў праектнае становішча пралётнага будынку часовага маста на аб'екце «Мост праз р. Днепр на км 176,348 аўтамабільнай дарогі Р-43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск - Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е85)» (г. Рагачоў).

У састаў вучэбнай групы ад ваенна-транспартнага факультэта па вывучэнні дадзенага аб'екта ўвайшлі: выкладчыкі кафедры ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі (падпалкоўнік Максіменка С.В., маёр Шутаў Я.В.); камандаванне батальёна (старэйшы лейтэнант Акуліч І.В.) і 19 курсантаў другога і пятага курсаў батальёна курсантаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў» па напрамках «Аднаўленне і будаўніцтва штучных збудаванняў» і «Аднаўленне і будаўніцтва транспартных камунікацый».

image003

Навучальнымі мэтамі занятку з'яўляліся:

  1. Дэталёвая прапрацоўка асноўных пытанняў планавання і арганізацыі будаўніцтва аўтамабільнага камбінаванага моста з выкарыстаннем інвентарных маставых канструкцый БАРМ.
  2. Удасканаленне практычных навыкаў афіцэраў і курсантаў у планаванні і арганізацыі будаўніцтва аўтамабільнага камбінаванага моста з выкарыстаннем інвентарных маставых канструкцый БАРМ.
  3. Даследаванне метадаў практычнай работы па арганізацыі будаўніцтва аўтамабільнага камбінаванага моста з выкарыстаннем інвентарных маставых канструкцый БАРМ.

У ходзе праведзенага занятку з асабовым саставам ваенна-транспартнага факультэта быў прадэманстраваны працэс нарухоўцы і апусканні ў праектнае становішча пралётнага будынку часовага маста з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

У далейшым усе тэхналагічныя працэсы па нарухоўцы пралетнага будынкі з інвентарных маставых канструкцый БАРМ будуць рабіцца сіламі і сродкамі транспартных войскаў асабовым саставам маставога батальёна вайсковай часці 44540.

Удзел прафесарска-выкладчыцкага саставу ваенна-транспартнага факультэта ў мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі транспартных войскаў спрыяла ўмацаванню ведаў і практычных навыкаў у выкарыстанні табельнай маёмасці маста БАРМ, які стаiць на аснашчэнні транспартных войскаў, і павышэнню кваліфікацыі ў пытаннях планавання і арганізацыі будаўніцтва аўтамабільнага камбінаванага моста з выкарыстаннем інвентарных канструкцый БАРМ, што дазволіць у далейшым прымяняць атрыманы досьвед у навучальным працэсе і больш якасна рыхтаваць будучых афіцэраў да выканання задач па прызначэнні пры праходжанні службы ў транспартных войсках Рэспублікі Беларусь.

 image002

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter