Адкрыццё Чэмпіянату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце


3 лютага 2020 года на базе спартыўнага комплексу БелДУТ у рамках Чэмпіянату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь атрымаў свой старт этап па гіравым спорце.

1

На адкрыцці ў сваім выступе кіраўнік спаборніцтваў намеснік старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сіл палкоўнік Дзмітрый Шусцікаў адзначыў, што гэты від спорту ўжо стаў ваенна-прыкладным, а галоўны суддзя спаборніцтваў старшыня Беларускай федэрацыі гіравога спорту Мікалай Кайтан пажадаў удзельнікам сумленнай спартыўнай барацьбы.

1

Падарункам для спартсменаў паслужыла маляўнічае паказальнае выступленне навучэнцаў СДЮШАР № 4 і студэнткі 1-га курса механічнага факультэта А. Варажун (гімнастыка і акрабатыка).

12

Увечары ўдзельнікі чэмпіянату наведалі Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, дзе намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Ігар Маруняк правёў экскурсію і расказаў пра значныя падзеі ў гісторыі горада Гомеля з моманту яго заснавання да нашых дзён.

1
1
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter