Прафарыентацыйная работа ў Мазыры


Традыцыйнымі сталі сустрэчы супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта з навучэнцамі выпускных класаў у межах прафарыентацыйнай работы. 6-7 лютага аб нашым транспартным універсітэце навучэнцам установаў адукацыі г. Мазыра распавёў вядучы спецыяліст па прафарыентацыйнай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч.

1

Першай свае гасцінныя дзверы адчыніла «Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра».

2

3

Затым прафарыентацыйная сустрэча адбылася ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра». 

4

Далей маршрут падарожжаў па слаўнаму гораду Мазыру прывёў у дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія імя Я. Купалы».

5

6

Сардэчны прыём прадстаўнікам БелДУТ аказаў  «Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй».

7

8

Завяршальным этапам работы з будучымі абітурыентамі стала наведванне ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра».

9

10

11

Усіх школьнікаў, ліцэістаў і гімназістаў аб’ядноўвала імкненне даведацца пра спецыфіку прыёмнай кампаніі, асаблівасці адукацыйнага працэсу ў вышэйшай навучальнай установе.

Яраслаў Вадзімавіч падрабязна распавёў пра спецыяльнасці ўніверсітэта, магчымасці навучання на курсах малодшых камандзіраў на ваенна-транспартным факультэце, пра асноўныя арганізацыі, якія з’яўляюцца замоўцамі кадраў, пра умовы пражывання ў студэнцкім гарадку для іншагародніх студэнтаў. Асаблівая ўвага была нададзена сістэме падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання.

Па выніках такіх сустрэч шмат хто з мазырскіх школьнікаў выказаў надзею, што ўжо ўвосень 2020 года папоўніць шэрагі нашага ўніверсітэта.

Хочацца выказаць асаблівую падзяку адміністрацыям установаў адукацыі г. Мазыра за сардэчны прыём і выдатную арганізацыю прафарыентацыйных сустрэч.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter