Прадстаўнікі Пасольства Узбекістана ў БелДУТ


Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту 7 лютага 2020 года быў удастоены гонару прымаць у сваіх сценах дэлегацыю ў складзе Дарадніка па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяра Таджыевiча Абiдава і памочніка Пасла па эканамічных пытаннях Кабула Батыравiча Алiмава.

s3

Госці правялі ва ўніверсітэце 2 гадзіны, на працягу якіх абмеркавалі з першым прарэктарам Ю.Г.Самадумам і прарэктарам па навуковай рабоце А.А. Ерафеевым важныя пытанні развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і намецілі асноўныя напрамкі па ўзаемадзеянню БелДУТ з Пасольствам Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь у пытаннях падтрымання кантактаў паміж ВНУ і акадэмічнай мабільнасці.

7

У ходзе размовы Даніяр Таджыевiч праявіў высокую зацікаўленасць у тым, як развіваецца супрацоўніцтва ўніверсітэта транспарту з арганізацыямі Рэспублікі Узбекістан. І гэта невыпадкова, бо менавіта транспартная галіна з'яўляецца адной з найважнейшых галін, якія спрыяюць развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі. Дарэчы сказаць, наш універсітэт падтрымлівае даўнія дзелавыя і сяброўскія кантакты з Андыжанскім механічным заводам, Ташкенцкім ліцейна-механічным заводам, Ташкенцкім заводам па будаўніцтву і рамонту пасажырскіх вагонаў, Ташкенцкім інстытутам інжынераў чыгуначнага транспарту, Ташкенцкім інстытутам па праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог.

Члены Дэлегацыі падзякавалі кіраўніцтву ўніверсітэта за праяўленую гасціннасць і выказалі імкненне падтрымліваць кантакты, а таксама спрыяць усталяванню і развіццю дзелавога супрацоўніцтва паміж БелДУТ і арганізацыямі Рэспублікі Узбекістан.

s5

 

zipСпампаваць zip-архіў фатаграфій (11)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter