Ганаровыя граматы за навуковыя дасягненні
- Апублікавана 10.02.2020 11:03
Навуковая дзейнасць – гэта вядучая сіла прагрэсу ва ўсіх сферах жыцця, а навуковыя дасягненні з'яўляюцца прадметам гонару, паказчыкам найвышэйшага патэнцыялу народа, важным фактарам нацыянальнай бяспекі. Навука заўсёды з'яўлялася магутным комплексам даследаванняў і тэхналогій.
8 лютага 2020 года ў рамках святкавання Дня расійскай навукі каманда Міжнароднага навукова-адукацыйнага праекта інстытута сучаснай адукацыі SmartSkills выказала падзяку найбольш актыўным удзельнікам праекта.
За значныя поспехі ў арганізацыі і ўдасканаленні навуковай дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у навуку і актыўнае ўцягванне моладзі ў навукова-даследчую дзейнасць і ў сувязі са святкаваннем Дня расійскай навукі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі старшыя выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту кафедры «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт » Бойкачева Алена Уладзіміраўна і Шорац Таццяна Віктараўна.
Віншуем з прызнаннем!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter