Перамога ў спартакіядзе воінскіх часцяў і арганізацый Гомельскага гарнізона
- Апублікавана 11.02.2020 09:23
У перыяд з 6 па 10 лютага 2020 года на базе спартыўнага комплексу БелДУТ прайшла спартакіяда воінскіх часцяў і арганізацый Гомельскага гарнізона, прысвечаная Дню Абаронцаў Айчыны і 102-й гадавіне Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У спартакіядзе ўзялі ўдзел 6 каманд.
На адкрыцці ў сваім выступленні кіраўнік спаборніцтваў начальнік Гомельскага гарнізона ваенны камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў пажадаў удзельнікам сумленнай спартыўнай барацьбы.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Галіна Чаянкова павітала ўдзельнікаў спаборніцтваў у сценах БелДУТ і пажадала перамогі мацнейшым.
Удзельнікі спаборнічалі ў перацягванні каната, настольным тэнісе, валейболе і стральбе з пісталета Макарава.
Ва ўпартай барацьбе зборная каманда ваенна-транспартнага факультэта ўзяла
першае агульнакамандавае месца, заваяваўшы бронзу ў перацягванні каната і настольным тэнісе, золата ў валейболе і стральбе з пісталета Макарава.
У асабістым першынстве па стральбе заваявалі 1 месца маёр Яўген Вінічэнка і 3 месца капітан Уладзімір Савін.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкамі, медалямі, граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter