31 ГОД У ПАМЯЦІ НАРОДА


Трыццаць адзін год як адгрымелі апошнія залпы гармат і ляск гусеніц баявых машын пяхоты, што адвозяць байцоў за раку... Афганістан стаў часткай жыцця многіх хлопцаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у гэтай краіне.

4

3

12

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь паўсюдна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце – 31-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Больш за трыццаць тысяч ураджэнцаў Беларусі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак. Дзевяцігадовая вайна забрала жыцці 15-ці тысяч салдат і афіцэраў. На радзіму не вярнуўся 771 беларус.

7
shorets
shorets

Памятныя мерапрыемствы прайшлі і ў горадзе Гомелі. У мітынгу і ўскладанні вянкоў да мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам прынялі ўдзел курсанты ўзвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта. Вайскоўцы ўсклалі вянкі ад кіраўніцтва горада і грамадскіх арганізацый. Курсанты свята шануюць памяць пра гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, бо грамадзянска-патрыятычнае і вайсковае выхаванне – неад'емная частка іх жыцця.

7
shorets

4

Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter