Дзень адчыненых дзвярэй на ваенна-транспартным факультэце
- Апублікавана 17.02.2020 10:35
У рамках прафесійна-арыентацыйнай працы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 15 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» быў праведзены чарговы Дзень адчыненых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта.
Гасцямі факультэта ў гэты дзень сталі больш за 50 патэнцыйных кандыдатаў у курсанты і іх бацькі. Сярод іх былі юнакі, якія навучаюцца ў розных агульнаадукацыйных установах.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны. Ён адзначыў, што высокая якасць адукацыі дазваляе выпускнікам факультэта паспяхова вырашаць самыя адказныя задачы, якія стаяць перад спецыялістамі адпаведнага профілю. Навучальны працэс на факультэце вядзе кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў. Навучанне праходзіць у цеснай узаемасувязі з рознымі мерапрыемствамі агульнагарадскога і рэспубліканскага маштабаў. Асаблівую ролю ў навучанні грае яго практычная накіраванасць.
Гонар факультэта – вучэбна-палявы цэнтр, на тэрыторыі якога размешчаны ўсе ўзоры тэхнікі і ўзбраення транспартных войскаў і ракетна-артылерыйскiх падраздзяленняў. Таксама ў мінулым годзе адкрыўся і паспяхова функцыянуе клас інавацыйных тэхналогій, у якім прафесарска-выкладчыцкай састаў і курсанты факультэта займаюцца навуковай і рацыяналізатарскай працай.
У ходзе захапляючай размовы будучыя курсанты атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні аб асаблівасцях арганізацыі прыёму на факультэт, праходжання медыцынскай камісіі кандыдатаў на паступленне, вызначэння іх прафесійнай прыдатнасці, а таксама ацэнкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.
Для гасцей факультэта была арганізавана выстаўка узораў стралковай зброі, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, была прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з умовамі службы і побыту курсантаў. Кіраўніцтва факультэта і начальнікі кафедраў адказалі на ўсе пытанні. Для ўсіх жадаючых была арганізавана экскурсія па аб'ектах вучэбна-матэрыяльнай базы універсітэта.
Вынікам праведзенага мерапрыемства стала непадробная цікавасць і жаданне мноства рабят звязаць сваю будучыню з ваенна-транспартным факультэтам БелДУТ.
Спампаваць zip-архіў фатаграфій (34)
Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка
Фота А. Белавус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter