Навечна ў памяці нашчадкаў


21 лютага 2020 года сумесна з кіраўніцтвам адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля асабісты састаў узвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта прыняў удзел у памятных мерапрыемствах па ўскладанню вянкоў і кветак да мемарыялаў загінуўшым воiнам на вуліцах Тралейбусная, 8-я Іншагародняя горада Гомеля і вуліцы Ламаносава ў пасёлку Касцюкоўка.

1

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ваенных камісарыятаў, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, а таксама ўстаноў адукацыі.

11

12

15

16

 

Ваеннаслужачых запрасілі для выканання адказнай місіі па ўскладанню вянкоў і нясення вахты ў Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь і Сцяга Перамогі.

14

10

У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Віталь Уткін кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сiвакоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксей Пятруковiч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Надзея Куніцкая.

4

6

2

7

Курсант ваенна-транспартнага факультэта Ілля Аўраменка ў сваім выступе адзначыў асаблівую ролю ў гісторыі чалавецтва абаронцаў Айчыны, якія загінулі за свабоду і незалежнасць краіны, а таксама запэўніў прысутных ад iмя нашчадкаў пакалення пераможцаў свята памнажаць памяць аб кожным загінуўшым у баі.

13

Выкладчык кафедры агульнавайсковай
падрыхтоўкі ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter