У адзначэнне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 21.02.2020 18:31
Штогод у Рэспубліцы Беларусь праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя святу сапраўдных мужчын і патрыётаў сваёй краіны – Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
21 лютага 2020 года напярэдадні святочнай даты на Алеі Герояў прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў і сілавых структур усклалі вянкі і кветкі да абеліскаў, ушанаваўшы памяць пра герояў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Да абеліска абаронцам Гомеля на Плошчы Працы ляглі вянкі і кветкі ад удзячных нашчадкаў. Ушанаваць памяць воінаў прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва горада, вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі іншых сілавых структур і ведамстваў, грамадскіх арганізацый і духавенства.
Нязменнымі ўдзельнікамі дадзеных мерапрыемстваў з'яўляюцца афіцэры і курсанты, і ўпершыню ў гэтым свяце бяруць удзел вайскоўцы ўзвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта, на плечы якіх легла нялёгкая, але ганаровая адказнасць па арганізацыі і ўдзелу ў ключавых мерапрыемствах дадзенай урачыстасцi.
Перад гамяльчанамі і гасцямі горада вайскоўцы ўніверсітэта прайшлі роўнымі парадным страямі, выклікаючы захапленне ва ўсіх прысутных, а вартавыя каля Вечнага агню і лінейныя не завагаліся ні на імгненне, паказаўшы стойкасць і страявую вывучку.
Ва ўрачыстым сходзе ў абласным культурным цэнтры ўзвод ганаровай варты прыняў удзел у музычна-патрыятычным нумары, прадэманстраваўшы элементы плац-канцэрта, які будзе прадстаўлены гледачам на 75-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выкладчык кафедры
агульнавайскавой падрыхтоўкi
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка