Віншаванне начальнікам ваенна-транспартнага факультэта
- Апублікавана 21.02.2020 14:57
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл – 21 лютага 2020 года ва ўрачыстай абстаноўцы, начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны павіншаваў вайскоўцаў і ветэранаў факультэта.
Штогод напярэдадні галоўнага прафесійнага свята начальнік факультэта ўзнагароджвае і аб'яўляе заахвочвання выдатнiкам. Не стаў выключэннем і гэты год. Намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні падпалкоўнік Дзмітрый Гурыновіч зачытаў асабістаму саставу святочныя віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Міністра абароны, а таксама загады аб заахвочванні ад намесніка Міністра абароны, начальніка ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл і начальніка факультэта. Чарговае воінскае званне «Малодшы сяржант» загадам начальніка факультэта было прысвоена камандзіру трэцяга аддзялення вучэбнага ўзвода ВТ-41 курсанту Раману Васількевічу.
Палкоўнік Аляксей Паддубны у сваім віншаванні адзначыў дасягненні, якіх дасягнуў факультэт, а таксама выказаў упэўненасць у далейшым развіцці, так як вайскоўцы ваенна-транспартнага факультэта не толькі адзіныя прадстаўнікі Узброеных Сіл ва ўніверсітэце, але яшчэ і выконваюць самыя адказныя задачы ў маштабах Гомельскага гарнізона.
Пажадаў Аляксей Аляксеевіч усім моцнага здароўя, поспехаў у службе і сямейнага дабрабыту, новых дасягненняў і здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь!
Выкладчык кафедры
агульнавайскавой падрыхтоўкi
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вiнiчэнка