Ваенна-прафесійная арыентацыя
- Апублікавана 21.02.2020 18:32
У адпаведнасці з планам работы, у мэтах фарміравання ў дапрызыўнай моладзі практычных уменняў у ваеннай справе, фізічнай загартоўкі і маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да выканання канстытуцыйнага доўгу, сумесна з аддзелам адукацыі, грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі 21 лютага 2020 году былі праведзеныя спаборніцтвы «А, ну- ка, хлопцы!» сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мазырскага раёна, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне..
У састаў судзейскай калегіі па правядзенні спаборніцтваў уваходзіў старшыня савета Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў», намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце – першы намеснік начальніка палковнік Аркадзь Куксо.
Ва ўпартай барацьбе хлопцы спаборнічалі ў страявой падрыхтоўцы, стральбе з пнеўматычнай зброі, разборцы аўтамата Калашнікава, рыштунку магазiна да яго, падцягванні на перакладзіне, а таксама мастацкім навыку ў маляванні насценнай газеты.
Па выніках спаборніцтваў ва ўпартай барацьбе пераможцамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 14 горада Мазыра.
У ходзе правядзення цырымоніі ўзнагароджання палкоўнік Аркадзь Куксо павіншаваў навучэнцаў з надыходзячым святам, уручыў рабятам памятныя сувеніры. Ацаніўшы высокую страявую вывучку, навыкі ў авалоданні зброяй і выдатную фізічную падрыхтоўку удзельнікаў Аркадзь Міхайлавіч выказаў надзею на тое, што многія з іх не памыляцца з выбарам жыццёвага шляху і звяжуць сваё жыццё з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.
Выкладчык кафедры
агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вінічэнка