Мітынг каля помніка братам-героям Лізюкова
- Апублікавана 22.02.2020 04:02
Адкрыты ў 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі помнік братам Лізюковым стаў ужо традыцыйным месцам правядзення мерапрыемстваў Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту ў знакавыя для нашага народа даты.
21 лютага 2020 года ля помніка адбыўся мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На мітынгу прысутнічалі кіраўніцтва адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Віталь Уткін, кіраўніцтва БелДУТ, выкладчыкі, студэнты, курсанты, школьнікі, а таксама сваякі братоў-герояў Лізюковых заслужаны работнік холдынгу "Гомсельмаш" выпускнік БIIЧТ Афанасьеў Мікалай Іванавіч і загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя Францыска Скарыны Афанасьеў Іван Мікалаевіч.
Словы глыбокай падзякі ў адрас тых, хто набліжаў Перамогу, віншаванні ўсім прысутным са святам гучалі ад Віталя Юр'евіча Уткіна, першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксея Аляксеевіча Петруковіча, прарэктара па выхаваўчай рабоце БелДУТ Галіны Міхайлаўны Чаянковай.
Студэнты нашага універсітэта Ганчароў Сяргей, Пелешок Іван, Туча Яўген пастараліся у сваіх выступах выказаць гатоўнасць шанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў, любіць Радзіму, памнажаць яе сілу і магутнасць.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter