Ваенна-спартыўны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і падвядзенню вынікаў 66-й спартакіяды студэнтаў БелДУТ
- Апублікавана 26.02.2020 13:10
26 лютага 2020 года ў актавай зале нашага ўніверсітэта адбыўся ўрачысты ваенна-спартыўны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і падвядзенню вынікаў 66-й спартакіяды студэнтаў БелДУТ.
Адкрыў святочны вечар рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка, цяпло павіншаваўшы спартсменаў і ўсіх прысутных са святам.
За 1-е месца ў Спартакіядзе горада Гомеля сярод вышэйшых навучальных устаноў начальнік аддзела спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама Ігар Леанідавіч Палуян уручыў рэктару БелДУТ Кубак пераможцы.
Падводзячы вынікі 66-й спартакіяды студэнтаў БелДУТ, першы прарэктар універсітэта Самадум Юрый Генадзьевіч уручыў граматы і кубкі пераможцу і прызёрам:
за 3-е месца быў узнагароджаны факультэт «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (дэкан – Ташкiнаў А.Г.);
за 2-е месца быў узнагароджаны факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак» (дэкан – Берлін М.П.);
за 1-е месца быў узнагароджаны механічны факультэт (дэкан – Пуцята А.У.).
Прарэктар па вучэбнай рабоце Казакоў Мікалай Мікалаевіч уручыў узнагароды лепшаму спартсмену, лепшай спартсменцы і лепшаму трэнеру.
Лепшым студэнтам-спартсменам стаў Мікіта Мацкевіч (механічны факультэт).
Лепшая студэнтка-спартсменка – Яна Лукашова (факультэт ПГБ).
Лепшы трэнер – загадчык спартыўнага клуба Аляксей Кудраўцаў.
Сем спартсменаў атрымалі пасведчанні кандыдатаў у майстры спорту (6 па грэка-рымскай барацьбе і адзін па спартыўным турызме).
Віншуем нашых спартсменаў і ганарымся іх вынікамі і дасягненнямі!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter