Студэнты БелДУТ у школе маладых лідэраў прымежных рэгіёнаў Расіі і Беларусі
- Апублікавана 01.03.2020 14:37
З 24 па 27 лютага 2020 года студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту наведалі Горад-Герой Смаленск.
Старшыня студсавета універсітэта, член грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета Владислав Піщык і студэнт факультета КПП Міхаіл Падсасонны сталі ўдзельнікамі школы маладых лідэраў прымежных рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
25 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы маладых лідэраў, пасяджэнне рабочай групы прымежных рэгіёнаў Расіі і Белару.
Пасля гэтага студэнты наведалі секцыі адукацыйных сесій:
- Эмацыйны інтэлект
- Развіццё праектаў у сетцы Інтэрнэт
Сустрэча з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Туравым Арцёмам Віктаравічам «Адкрыты дыялог» пакінула пасля сябе яркія і толькі станоўчыя эмоцыі. Былі абмеркаваныя тэмы далейшага развіцця супрацоўніцтва БРСМ і РСМ, а таксама развіццё маладзёжнай палітыкі.
Таксама студэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак ля Вечнага агню ў скверы Памяці Герояў.
На наступны дзень студэнты наведалі майстар-класы ад экспертаў школы:
- Інсайты прамоўніцкага мастацтв;
- SMM skills;
- Дызайн мыслення;
- Трэнды і канцэпцыі асабістага брэнда.
На экспертнай сесіі «Міжнародныя моладзевыя праграмы Расеі і Беларусі» былі абмеркаваныя тэмы маладзёжнага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, намечаны план мерапрыемстваў на 2020 год.
Паездка ў Смаленск пакінула аб сабе вельмі яркія ўражанні і запомніцца надоўга ўсім удзельнікам Школы маладых лідэраў!
Уладзіслаў Пішчык
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter