Абарона кандыдацкай дысертацыі па спецыяльнасці 05.22.06 «Чыгуначны пуць, даследаванне і праектаванне чыгунак»
- Апублікавана 06.03.2020 11:00
27 лютага 2020 года а 14:00 адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці «05.22.06 – Чыгуначны пуць, даследаванне і праектаванне чыгунак» старшага выкладчыка кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб'ектаў» Дуброўскай Таццяны Аляксееўны.
Тэма дысертацыі: «Абгрунтаванне праектных рашэнняў пры рэканструкцыі чыгунак для хуткаснага руху пасажырскіх цягнікоў у Рэспубліцы Беларусь». Праца выканана ў федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Расійскі універсітэт транспарту» РУТ (МIIТ) пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка Міронава В.С., к.т.н., дацэнта.
Афіцыйнымі апанентамі выступілі: Падвербны В.А., д.т.н., дацэнт, прафесар кафедры «Будаўніцтва чыгунак, мастоў і тунэляў» Іркуцкага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін і Шкурнікаў С.В., к.т.н., дацэнт кафедры «Пошукі і праектаванне чыгунак» Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносiн Імператара Аляксандра I.
Члены савета па абароне дысертацыі, афіцыйныя апаненты, прадстаўнікі апаніруючай арганізацыі адзначылі высокі навуковы ўзровень работы.
Калектыў ўсёй кафедры ПБiЭТА віншуе з паспяховай абаронай Дуброўскую Таццяну Аляксееўну і жадае ёй далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter