Узвод ганаровай варты БелДУТ на свяце ў ПК чыгуначнікаў
- Апублікавана 09.03.2020 13:36
У Палацы культуры чыгуначнікаў кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі Гомельскай вобласці ўшаноўвала прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.
Вайскоўцы ўзвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» сустракалі і суправаджалі дам, уручалі кветкі і падарункі, чым выклікалі станоўчыя эмоцыі і зіхатлівыя ўсмешкі дзяўчат.
Кіраўніцтва і ўвесь асабісты састаў ваенна-транспартнага факультэта яшчэ раз сардэчна віншуюць дарагіх дзяўчат і жадаюць ім невычэрпнага выдатнага настрою, яскравых эмоцыяў, кахання і ўзаемаразумення з роднымі і блізкімі!
Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
маёр Яўген Вiнiчэнка