Адзіны дзень бяспекі ваеннай службы
- Апублікавана 09.03.2020 13:30
Як вядома, самая дарагая цана ва Узброеных Сілах – гэта ў ваеннай, спецыяльнай тэхнікi і ўзбраення, але самае дарагое – гэта жыццё падначаленага асабістага саставу.
На падставе Інструкцыі «Аб парадку забеспячэння бяспекі ваеннай службы ва Узброеных Сілах і транспартных войсках», зацверджанай Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 лiстапада 2015 года №1515, у мэтах стварэння і падтрымання здаровых і бяспечных умоў ваеннай службы, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя ваеннаслужачых пры выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў ваеннай службы, і ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі 5 сакавіка 2020 года на вучэбна-палявым цэнтры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту» з асабістым саставам ваенна-транспартнага факультэта пад кіраўніцтвам начальніка факультэта палкоўніка Аляксея Паддубнага быў праведзены адзіны дзень бяспекі ваеннай службы.
На сямі навучальных месцах афіцэры ваенна-транспартнага факультэта, а таксама ваеннай кафедры ўстановы адукацыі «Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» у форме спецыяльнага комплекснага практычнага занятку давялі і прадэманстравалі навучэнцам патрабаванні бяспекі пры абыходжанні са зброяй, высадцы і пасадцы ў аўтамабіль, пры правядзенні гаспадарчых работ, на занятках па фізічнай падрыхтоўцы; патрабаванні электрабяспекі; парадак абыходжання з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ядавітым тэхнічнымі вадкасцямі, а таксама спосабы аказання першай медыцынскай дапамогі.
Скончыліся гэтыя заняткі правядзеннем паўторнага інструктажу, праглядам дакументальнага прафілактычнага фільма і праверкай тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па патрабаванням бяспекі ў форме заліку.
Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
маёр Яўген Вiнiчэнка