XLI турнір «За цудоўных дам»
- Апублікавана 14.03.2020 10:58
У БелДУТ адбыўся чарговы XLI турнір «За цудоўных дам» 13 сакавіка 2020 года.
Казалі, як заўсёды, пра Каханне.
Каманда ваенна-транспартнага факультэта.
Гісторыя пра ганарлівы народ... з чацвёртага інтэрната і выдатную Фаціму.
Каманда факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак».
Калі дзяўчына – Эсмеральда, што грэшна, што свята, дзе каханне, дзе хлусня, дзе пачварнасць, дзе сапраўдная прыгажосць, мабыць, цяжка разабрацца спачатку... Нотр-Дам-дэ-Пары - на сцэне БелДУТ.
Каманда электратэхнічнага факультэта.
Незямное каханне Трубадура да выдатнай Бэль. Але хіба можа абысціся без перашкодаў? Трубадур становіцца пачварай. Што здыме чары з яго...
Ну, вядома, каханне.
Каманда факультэта ПГБ
Сеньёр Памідор быў непараўнальны. Чыпаліна і Радыска - адчайныя ў сваім імкненні быць шчаслівымі. Так, зноў Каханне - тое слова, якое немагчыма забараніць, і тое пачуццё, якое вызваляе з любога зняволення.
Каманда будаўнічага факультэта
«А я не хачу, не хачу па разліку!» – усе дзяўчаты хочуць выйсці замуж па каханні. Дык ці патрэбны для гэтага Лятучы карабель?
Каманда механічнага факультета.
«Беласнежка і праз сем гадоў» .
Сем гадоў спала Беласнежка. Але як ні змяніўся бы свет вакол, каханне ўсё гэтак жа абуджае, ратуе і... наганяе нават зласлівых Каралеў з казкі.
Каманда гуманітарна-эканамічнага факультэта. Яшчэ цэлых два дні, як ГЭФ. А з панядзелка у факультэта новая назва.
Хай ты магутны фараон, але ты не зможаш разлучыць тых, хто кахае... Багі гэта ці смяротныя, Ісіда ці проста зямная дзяўчына – сапраўдныя каханне і вернасць важней за ўсё нават у Старажытным Егіпце.
Нязменныя вядучыя нашых турніраў – выпускнікі БелДУТ выдатныя Алег Грузінаў і Дзмітрый Рубцоў.
Журы, у склад якога традыцыйна ўваходзяць прадстаўніцы прыгожага полу.
Турнір «За цудоўных дам» праходзіць ужо 41-ы раз. Турнір беражэ і развівае традыцыі мінулых гадоў, але і ўжо паспеў абрасці новымі, жартоўнымі і не толькі.
А завяршэннем канцэртнай часткі свята стала незвычайна выдатная песня-віншаванне жанчынам у выкананні выпускніка БІІЧТ-БелДУТ, рыцара турніраў мінулых гадоў Андрэя Цыкунова, што таксама ўжо стала традыцыяй – выпускнікі не забываюць родную сцэну...
Дарэчы, наша выпускніца Любоў Дуброўская штогод афармляе квіткі на гэтую ўрачыстасць.
Было шмат падарункаў і спецыяльных прызоў ад спонсараў. У іх ролі выступілі райпрафсач Гомельскага аддзялення Беларусскай чыгункі, прафкам студэнтаў БелДУТ, ПА ГА «БРСМ» універсітэта, кампаніі «Terra.by», «Razdvapizza», «Мэблёвы шык», караоке-клуб «Арэна-Хол», ТАА «Сіламп», ООО «Белпрадукт», «Computex».
Хто ж атрымаў перамогу ў 41-м турніры?..
Міс турніру 2020 - магістрантка БелДУТ Таццяна Дабравольская (Фаціма)
Містэрам турніру 2020 прызнаны студэнт факультэта ПГБ Андрэй Самойленка (Сеньёр Памідор).
А пераможцам турніру стала каманда ваенна-транспартнага факультэта.
Яна і ўганаравана пераходзячым прызам – рыцарскім шчытом імя Рыгора Фігліна.
«Не важна, хто з вас заняў сёння першае месца. Вы ўсе - пераможцы!» - сказаў наш рэктар доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка.
І з гэтым не паспрачаешся.
Вясна і каханне... Тэмы на ўсе часы. Але ў кожнага закаханага свае пачуцці і словы...
Фота Алены Белавус
Відэа ў працэсе апрацоўкі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter