Міжнароднае прызнанне вынікаў навукова-даследчай працы студэнтаў кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту»
- Апублікавана 14.03.2020 02:57
Навукова-даследчая дзейнасць з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця студэнтаў кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, што пацвярджаецца іхнім актыўным удзелам у працы вялікай колькасці студэнцкіх навуковых гурткоў кафедры, выніковымі выступленнямі на розных канферэнцыях як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню.
Кіраўнікі гурткоў і студэнты актыўна знаёмяцца з праблемнымі пытаннямі эканомікі ў цэлым і ў галіне ўліку, аналізу і аўдыту, супрацоўнічаюць з іншымі ўніверсітэтамі як у межах Беларусі, так і за мяжой.
Вынікам сістэмнай працы гуртка «Стан і тэндэнцыі развіцця сістэмы бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю» пад кіраўніцтвам к.э.н., дацэнта Шатрова С. Л. і старшага выкладчыка Краўчанка А. В. стаў удзел ва Ўсерасійскай алімпіядзе народнай гаспадаркі, якая праводзіцца Агульнарасійскай грамадскай арганізацыяй «Моладзевы саюз эканамістаў і фінансістаў».
Рознабаковае вывучэнне праблем уліку, аналізу і кантролю дазволіла ўзяць удзел студэнтам універсітэта ў розных намінацыях і навуковых секцыях.
Міжнароднай камісіяй праца студэнтаў кафедры была ацэнены па заслугах і адзначана ў наступных намінацыях:
– у чацвёртым міжнародным конкурсе канцэптуальных і інавацыйных ідэяў і праектаў:
1 месца ў намінацыі «Праекты і ідэі, накіраваныя на развіццё транспартных сістэм у свеце» Мароз Анастасія Мікалаеўна - студэнтка групы ГБ-31;
– у пятым міжнародным конкурсе праграм і праектаў:
1 месца ў намінацыі «Развіццё транспартных сістэм у свеце» – Кузняцова Надзея Сяргееўна - студэнтка групы ГБ-41;
– у дзевятым міжнародным конкурсе маладых аналітыкаў:
1 месца ў намінацыі «Аналітычнае забеспячэнне міжнароднай фінансавай справаздачнасці» Ралкова Юлія Васільеўна - студэнтка групы ГБ-41;
– у шаснаццатай міжнароднай алімпіядзе па эканамічных, фінансавых дысцыплінах і пытаннях кіравання:
1 месца ў намінацыі «Міжнародныя транспартныя сістэмы» – Кавалевич Вольга Викторовна - студэнтка групы ГБ-41.
2 месца ў намінацыі «Міжнародная фінансавая справаздачнасць» – Быкава Аліна Паўлаўна - студэнтка групы ГБ-41.
2 месца ў намінацыі «Праца з персаналам арганізацыі» – Мароз Анастасія Мікалаеўна - студэнтка групы ГБ-31.
Арганізатарамі моладзевага Саюза эканамістаў і фінансістаў Расійскай Федэрацыі выказана ўдзячнасць рэктару ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» д. ф-м. н. Кулажанку Юрыю Іванавічу за вялікую працу, якая праводзіцца ў галіне падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, за актыўны ўдзел студэнтаў у алімпіядах ТАА «МСЭФ.
Кафедра «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» віншуе пераможцаў і іх кіраўнікоў і жадае далейшых навуковых і творчых поспехаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter