Навучальны семінар «Публікацыйная эфектыўнасць вучонага»


13 сакавіка 2020 у чытальнай зале навукова-тэхнічнай бібліятэкі сумесна з Радай бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй WILEY прайшоў навучальны семінар «Публікацыйная эфектыўнасць вучонага».

Адкрыў семінар прарэктар па навуковай рабоце Ерафееў Аляксандр Аляксандравіч, адзначыўшы важнасць і актуальнасць абранай тэмы для прасоўвання ўніверсітэта ў сучаснай навуковай супольнасці.

s6

Руслан Долгі, галоўны бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі азнаёміў з магчымасцямі і рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пытанні адкрытай навукі, работы з рэпазіторыямі і кіравання даследчымі дадзенымі раскрыў кандыдат тэхнічных навук, загадчык сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Брычкоўскі Вячаслаў Іванавіч.

Падчас семінара рэгіянальным прадстаўніком выдавецтва Wiley Наталляй Каліцавай ўдзельнікам былі прадстаўлены алгарытмы працы з навуковымі выданнямі на электроннай платформе Wiley Online Library, прадстаўлены ініцыятывы выдавецтва Wiley, закліканыя стымуляваць публікацыйную актыўнасць навукоўцаў, а таксама раскрытыя некаторыя сакрэты публікацыйнага працэсу.

Wiley – міжнародная арганізацыя, якая спецыялізуецца на выпуску акадэмічных выданняў па гуманітарных, грамадскіх, дакладных навуках і медыцыне. Кампанія выдае кнігі, часопісы, энцыклапедыі ў друкаваным і электронным выглядзе, дае доступ да прадуктаў і паслуг у інтэрнэце.

s3

s1

Выступы прамоўцаў семінару выклікалі жывую цікавасць аўдыторыі. Па выніках работы былі атрыманы анкеты зваротнай сувязі, якія паказалі вялікую зацікаўленасць у арганізацыі і правядзенні падобных мерапрыемстваў у далейшым.

s4

s5

 

Больш падрабязна тэмы, закранутыя на семінары, раскрытыя ў прэзентацыях спікераў.

 Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры пабудове публікацыйнай стратэгіі вучонага

 Адкрытая Навука і практыка кіравання даследчымі дадзенымі. Брычкоўскі В. І

 Магчымасці Выдавецтва Wiley па публікацыі ў адкрытым доступе. Наталля Каліцава

Таксама прапануем азнаёміцца с кіраўніцтвам па публікацыі работ у адкрытым доступе разам з Wiley.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter