Інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны


08

Ва ўніверсітэце адбылася інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны», прысвечаная святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа».

Праграму гульні падрыхтавалі і рэалізавалі студэнты групы ГЭ-33 (ГТ-31) для сваіх калегаў з ГЭ-13 (ГТ-11) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Пуцята В. В

Мэта правядзення інтэлектуальнай гульні – замацаванне ведаў агульных палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як акта, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, які вызначае асноўныя прадметы канстытуцыйнага рэгулявання: абвяшчэнне і гарантаванне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, арганізацыю дзяржаўнай улады, асновы канстытуцыйнага ладу, форму дзяржаўнага ладу.

01
01

Гульня праводзілася ў выглядзе спаборніцтва студэнтаў у камандным першынстве і ўключала выкананне тэарэтычных заданняў у некалькі этапаў: расшыфроўка анаграм, распазнаванне агульных канстытуцыйна-прававых прынцыпаў, пошук спецыяльна змадэляваных памылак у нормах Канстытуцыі, тэставанне і інш.

01
01
01
01

Прызёры каманднага першынства вызначаліся шляхам складання агульнай колькасці балаў за кожнае выкананае заданне.

01
01

Тры каманды студэнтаў змагаліся ў веданні палажэнняў Асноўнага закона, хуткасці рэакцыі і арыгінальнасці мыслення. Усе паказалі годны ўзровень ведаў у галіне канстытуцыйнага права. Пераможцы ўзнагароджаны памятнымі прызамі.

Дзякуем ўсім удзельнікам гульні і жадаем поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасц!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter