Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі


2 красавіка 1996 года Прэзідэнты Беларусі (Аляксандр Лукашэнка) і Расіі (Барыс Ельцын) падпісалі ў Маскве Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, якая будуецца на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

25 снежня 1998 года былі падпісаны Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, а таксама дагавор аб роўных правах грамадзян і пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання. Тады прэзідэнты цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў ― удзельніц Саюза.

8 снежня 1999 года быў заключаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адобрана праграма дзеянняў па яго рэалізацыі.

За мінулыя гады саюзны праект даказаў сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Так, была сфарміравана вялікая дагаворна-прававая база - заключана больш за 150 пагадненняў, якія рэгулююць практычна ўсе ключавыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. У рамках Саюзнай дзяржавы створаны ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.

Да таго ж, дадзены паспяховы вопыт спрыяў паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД — многія расійска-беларускія напрацоўкі былі выкарыстаныя пры фарміраванні Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а затым і Еўразійскага эканамічнага саюза.

bbrr

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter