Зробім горад прыгажэйшым, а паветра - чысцейшым
- Апублікавана 01.04.2020 07:52
У працяг распачатай напярэдадні акцыі «Тыдзень лесу» студэнты і выкладчыкі БелДУТ 31 сакавіка 2020 года дапамаглі ЖЭУ Чыгуначнага раёна г.Гомеля зрабіць пасадку бяроз.
Азеляненне падсправаздачных ЖЭУ дваровых тэрыторый праводзілася студэнтамі будаўнічага факультэта і факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій (групы СВ-31 і ГТ-11) пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце Чаянковай Галіны Міхайлаўны, пры актыўным удзеле дэкана будаўнічага факультэта Бачкарова Дзмітрыя Ігаравіча, а таксама старшага выкладчыка кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» Ратнікавай Ганны Міхайлаўны і загадчыка лабараторыі названай кафедры Міхальцова Віктара Іванавіча.
фото Гомельские ведомости
Выклікаючы цікавасць жыхароў бліжэйшых дамоў, студэнты весела і актыўна высадзілі 31 дрэва ў адпаведнасці з планам пасадкі.
Студэнты спадзяюцца, што саджанцы ператворацца ў цудоўныя дрэвы, якія зробяць горад яшчэ прыгажэйшым, а паветра – чысцейшым!
Фота: А. М. Ратнікава
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter