Пасадзім лес – ачысцім лёгкія нашай планеты. удзел студэнтаў БелДУТ у рэспубліканскай дабраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу»


Традыцыйную дабраахвотную акцыю «Тыдзень лесу», прымеркаваную да Года малай радзімы і прысвечаную 75-годдзю вялікай Перамогі падтрымалі студэнты групы СВ-11 будаўнічага факультэта.

00

«Пасадзім лес – ачысцім лёгкія планеты» – пад гэткім дэвізам уся група ў поўным складзе 30 сакавіка 2020 г. пад кіраўніцтвам в. а. загадчыка кафедры «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» Пяхоты Аляксандра Мікалаевіча і старшага выкладчыка кафедры Гарэлай Алесі Мікалаеўны накіравалася на пасадку маладога лесу.

1

Акцыя, якая аб’яднала вялізную колькасць валанцёраў з усёй краіны, у нашым рэгіёне праводзіцца пры падтрымцы і каардынацыі прадстаўнікоў Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Каранеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Перш за ўсё праведзены інструктаж па выкарыстанні саджальнага мяча Колесава (вузкая стальная рыдлёўка для пасадкі сеянцаў і саджанцаў лясных культур) і майстар-клас па пасадцы розных відаў саджанцаў.

9

 

8

Priglashenie na nauch bat 2020 page 0001
01
Priglashenie na nauch bat 2020 page 0001
01

Трэба аддаць належнае падрастаючаму пакаленню – усе інструкцыі і рэкамендацыі спасцігалі з лёту. У выніку засаджана маладымі соснамі і бярозкамі крыху менш за 2 га лесу.

Не цар прыроды чалавек,
Не цар, а сын. –
Я. Ісаеў

Стомленыя, але задаволеныя зробленай працай, з разуменнем важнасці выкананай місіі, студэнты вярталіся дадому.

5

Праведзеная акцыя паслужыла павышэнню агульнага культурнага ўзроўню студэнтаў, выхаванню ў іх беражлівых адносінаў да навакольнага асяроддзя і аб’ектаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Фота: Гарэлая О.Н., Лупсякова Е.Н.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter