Выстава плакатаў да Сусветнага дня здароўя


7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Гэтае свята было заснавана ў 1948 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. З 1950 года правядзенне Дня здароўя ўвайшло ў традыцыю.

Яго галоўная мэта - акцэнтаваць увагу насельніцтва на клопаце пра здароўе і неабходнасці прафілактыкі розных захворванняў. Мерапрыемствы Дня здароўя праводзяцца для таго, каб людзі маглі зразумець, як шмат значыць здароўе ў іх жыцці.

Дэканат факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій у асобе адказнага за выхаваўчую і ідэалагічную работу Рабцавай Н. А. сумесна з куратарамі груп ГБ-21 і ГІ-11, старшымі выкладчыкамі кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Байкачовай А. У. і Шорац Т. В., у межах выхаваўчай работы са студэнтамі арганізавалі выставу плакатаў, прысвечаную Сусветнаму дню здароўя.

Студэнты другога курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і студэнты першага курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у бізнес-менеджменце)» падрыхтавалі для выставы постэры, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, здаровае харчаванне, фізічную актыўнасць і г. д.

v1

За падрыхтоўку матэрыялаў выставы дэканат і кафедра выказваюць падзяку студэнтам групы ГБ-21 Гучок К. В., Драбышэўскай Д. М., Жырыкавай І. У., Міхмель М. В., Сідаровіч С. С., і студэнтам групы ГІ-11 Барысенка Е. В., Ломскай М. Н, Міхед Т. А., Ярмолік М. Ю.

v2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter