Моладзевая лінія БРСМ працягвае працаваць
- Апублікавана 07.04.2020 15:53
Моладзевая лінія БРСМ працягвае працаваць.
Жанчына звярнулася да работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна з просьбай куплі прадуктаў харчавання і дастаўкі іх да хаты.
Валанцёры атрада "Памяць" наведалі Алу Паўлаўну, аформілі заяўку на куплю прадуктаў і даставілі іх пенсіянерцы да хаты. Адзначым, што пры гэтым былі выкананыя ўсе меры супрацьвіруснай абароны: валанцёры былі ў масках і пальчатках.
Гарачая лінія Чыгуначнай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" працуе з 9.00 да 18.00 па буднях. У моладзевай арганізацыі гатовыя аказаць падтрымку старэйшаму пакаленню, і ніводная просьба аб дапамозе не застанецца па-за ўвагай.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter