Дзень адчыненых дзвярэй АНЛАЙН прайшоў у БелДУТ


Дзень адчыненых дзвярэй у рэжыме анлайн-трансляцыі «АБРАЎ БЕЛДУТ – АБРАЎ БУДУЧЫНЮ» прайшоў у БелДУТ 11 красавіка 2020 года.

З прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка. Віртуальны тур па ўніверсітэце правёў прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў. Аб факультэтах БелДУТ вельмі цікава распавёў намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Сяргей Леанідавіч Шатроў. Асаблівасці ўступнай кампаніі 2020 года раскрыў адказны сакратар прыёмнай камісіі Вячаслаў Аляксандравіч Лодня. На якую інфармацыю ў першую чаргу неабходна звярнуць увагу абітурыентам, было разгледжана ў карце сайта ўніверсітэта.

26

32
1
32
1

На ўсе пытанні, якія былі зададзеныя да пачатку эфіру праз форму пытанне-адказ, у час эфіру ў чаце, па тэлефоне, былі дадзены вычарпальныя і кампетэнтныя адказы.

Запіс эфіру ажыццявіла студыя гуказапісу БелДУТ.

Калі вы не паспелі пачуць адказ на сваё пытанне ў прамым эфіры або па нейкіх прычынах не глядзелі анлайн-трансляцыю, відэа Дня адчыненых дзвярэй даступна ў запісу.

Сардэчна запрашаем! 

Запіс трансляцыі даступны

 

Запрашаем Вас здзейсніць падарожжа ў віртуальным туры па БелДУТ.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter