Добрасардэчны марафон #ДзякуйМедыкам


Каронавірус тыпу COVID-19 упершыню ў гісторыі перайшоў да чалавека напрыканцы мінулага года.

Шматлікія размовы, страхі, асцярогі спрыялі змене адносінаў насельніцтва да санітарных нормаў, нормаў гігіены. Неспакой ўзмацняецца з кожнымі новымі статыстычнымі дадзенымі.Куратарам групы ГБ-11 старшым выкладчыкам Краўчанка А. В. не аднойчы былі праведзены гутаркі з тлумачэннем сімптомаў праявы віруса, тлумачэннямі правілаў абароны сябе і блізкіх людзей. Дыскусіі паміж студэнтамі групы нараджаліся на глебе неабходнасці прымянення медыцынскіх масак, пальчатак, антысептыкаў.

Глабальнасць сітуацыі, стыхійнасць яе распаўсюджвання ды імкненне Рэспублікі Беларусь засцерагчы насельніцтва, аказаць дапамогу тым, хто сутыкнуўся з бядой, прывялі да цяжкай, бесперапыннай працы медыцынскіх работнікаў, якія, падвяргаючы сябе небяспецы, змагаюцца за здароўе і жыццё кожнага чалавека.

Разуменне студэнтамі ўнёску медыкаў прывяло да жадання паўдзельнічаць у добрасардэчным марафоне #ДзякуйМедыкам, які праводзіцца БРСМ і Белпоштай.

Каб далучыцца да акцыі, неабходна было спампаваць ўзор паштоўкі на сайце БРСМ і Белпошты або вырабіць яе самастойна, напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы словы падтрымкі нашым медработнікам, запоўніць графу адрасата (адрас установы аховы здароўя), абавязкова зрабіць пазнаку # ДзякуйМедыкам і адправіць падзячнае пасланне праз любую паштовую скрыню.

2

01
01

Студэнты групы ГБ-11 знайшлі цёплыя словы падтрымкі і падзякі, аформілі паштоўкі і накіравалі іх на адрас работнікаў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1.

 

Куратор группы ГБ-11
ст. преподаватель Кравченко А.В.

1

Выказваем глыбокую павагу і падзяку за працу медыцынскім работнікам, за іх самаадданасць і жадаем ім здароўя, сіл і цярпення.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter