У межах правядзення Рэспубліканскага суботніка


Субота 25 красавіка 2020 года цешыла вясновым сонцам і зелянінай дрэваў, што распускаюцца.

І хто, як не вайскоўцы, з армейскім запалам і энергіяй першымі пачнуць выкананне грамадзянскага доўгу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў межах Рэспубліканскага суботніка.

Так, вайскоўцамі ваенна-транспартнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» былі выкананы работы па азеляненні прылеглай да ўніверсітэта тэрыторыі. Насупраць інтэрактыўнага сквера, спраектаванага выпускнікамі ўніверсітэта, курсанты акультурылі клумбы, тым самым зрабіўшы родную альмаматэр яшчэ ярчэйшай і прыгажэйшай.

10

3

Немалаважна, што напярэдадні 75-годдзя юбілею Вялікай Перамогі ў даніну памяці аб вялікім подзвігу нашых дзядоў, якія аддалі жыцці за свабоду і незалежнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вайскоўцы факультэта добраўпарадкавалі замацаваныя за факультэтам воінскія пахаванні і мемарыялы ў горадзе Гомелі.

1

2

4

Кожны метр роднай зямлі, як свой родны дом, павінен заўсёды ўтрымлівацца ў чысціні і парадку, таму нядзіўна бачыць усіх неабыякавых грамадзянаў на добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў родным і сапраўды прыгожым горадзе Гомелі.

Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вінічэнка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter