Рэспубліканскі суботнік-2020 у БелДУТ


25 красавіка 2020 года, а таксама ў папярэднія дні супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта ўзялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Вынікі суботніку-чысціня і парадак у навучальных аўдыторыях і лабараторыях, службовых і падсобных памяшканнях, парадак на тэрыторыі каля навучальных карпусоў, студэнцкіх інтэрнатаў, ва ўнутраным двары, каля спарткомплексу і плавальнага басейна. Але суботнік-гэта не толькі чысціня і парадак.

Сродкі, пералічаныя ў лік рэспубліканскага суботніка, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 233 будуць накіраваныя на рэстаўрацыю комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, рэканструкцыю брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter