Вахта Памяці 2020. Брацкая магіла савецкіх воінаў у вёсцы Шарсцін
- Апублікавана 05.05.2020 13:50
Студэнты і супрацоўнікі механічнага факультэта штогод напярэдадні Дня Перамогі праводзяць добраўпарадкаванне тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў у вёсцы Шарсцін Веткаўскага раёна, у якой пахаваныя 588 воінаў. Сярод іх воіны 307-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку-лістападзе 1943 г.
На брацкай магіле абнавілі надпісы на мемарыяльных плітах, пафарбавалі агароджу, прывялі да ладу клумбы і прылеглую тэрыторыю.
Ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter