БелДУТ аддаў даніну памяці героям Перамогі ля помніка братам Лізюковым


Да помніка братам Лізюковым напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі кіраўнікі, супрацоўнікі і курсанты БелДУТ усклалі кветкі, аддаючы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны - братам Лізюковым і ўсім тым, хто набліжаў гэты дзень, не шкадуючы свайго жыцця.

Знамянальна, што помнік быў адкрыты ў 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі.

5

Рэктар нашага ўніверсітэта Юрый Іванавіч Кулажанка павіншаваў прысутных і сказаў:

- У гэтыя святочныя дні мы зноў і зноў у думках вяртаемся ў тыя суровыя гады вайны. Скрозь дзесяцігоддзі не цьмянее святло гераічных подзвігаў байцоў і працаўнікоў тылу ў імя свабоды і незалежнасці. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто падараваў нам мір. Не сумняваюся, мы заўсёды будзем вучыцца ў вялікага пакалення пераможцаў любові да Радзімы, сілы духу, стойкасці і згуртаванасці.

Прайшлі дзесяцігоддзі, але і сёння гераічны лёс братоў Лізюковых з'яўляецца ўзорам вернасці воінскаму абавязку, любові да сваёй Айчыны.

1

2

3

4

6

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter